Мройны ўспамін,раптоўнае спатканне,
Закацілася сонца долу,сціх зялёны гай;
Шоўк тваёй касы вуснамі кранаю,
І паволі трапляе сэрца ў сапраўдны рай;
прыпеў:
Між ялін праглядаля неба,
Зоркі падалі табе ў далонь,
Беглі,беглі ад рук праменні,
Зоркавы агонь,
Расцвітала папараць-кветка,
Шчэ далёка было да зары,
Звонкай птушкай гуляла рэха,
Ля замкавай гары;
Як мне затрымаць прыгажунню-казку,
Як мне трапіць на тую сцежку ў запаведны гай,
Як мне адшукаць страчаную ласку,
Ці я ўжо не змагу ніколі зноў цябе спаткаць?
прыпеў
проігрыш
прыпеў