Мяне даглядаў усявышні
І поўня праз дрэвы ўваходзіла ў дом
зіхацела праз вокны
Каб забыўся прарочы мой сон
Як мой памяранцавы лотас
Пабачыў цябе і раптам знік
Ён маўчыць - не адкажа
на мой пракаветны ўскрык
Прыпеў: Майя ярга, майя арта
Майа хум-хум, майа майа!
Калі ты прыйшла да мяне
- у сярэдзіну сцены пачалі свой рух
Ты ўвайшла ў мае кола,
я збегчы хачу ад тваіх рук
Паспець да працягу гульняў
і да пачатку бяды
Аднарог і грыфоны
ўжо ніколі ня прыйдуць сюды
Словы даўнейшай мовы
Паміж намі кладуцца мяжой
Ну ўсё бывай здарова
Я сыходжу з гэтага шоў
Мой агонь, мой закон
Прымушаюць адному ісці
я адпускаю вашу далонь
Не крану яе- як не прасі.