Пішы, пішы свае вершы,
Я буду тут у адзін аршын.
Я буду летаць над табой,
Як ціхі гук, як супакой.
Запаляць хутка ліхтары,
Запахне бэзам на двары.
А ты ляжы і паўтарай:
Я бачу свет, бачу рай.
Ляжы, ляжы і спі,
Расслабся, ляж на спіну.
Пішы, пішы і спі,
Расслабся, ляж на спіну.
Пішы, пішы, пішы і спі,
Прыйдзе маўчанне — пацярпі.
Паслухай, у ім сядзіць маўчун,
Не мала бачыў, мноства чуў!
Пад'едзе ціха на кані,
Пракусіць палец цішыні.
Паднясе ў рот яго яна —
Крывёю з пальца глыбіня.
А ты ляжы і спі,
Расслабся, ляж на спіну.
Пішы, пішы і спі,
Расслабся, ляж на спіну.