Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
Кроў балюча крапала на маю душу
З голкі дыямэнтавай аж у тры караты -
Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу.
А бывае падаю з усяго размаху,
Дык на сэрцы золатам шэсьць крыжоў зьвіняць.
Аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, -
Ні віном, ні лекамі боль той не суняць.
Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі,
Нітак не хапіла на апошні прэнт.
І калі паўмёртваю мяне пакідалі,
......... ........ .....-дыямэнт.
Калі вам спатрэбіцца залатая нітка,
Голка з дыямэнту, я вас папрашу,
Калі вам ня цяжка, калі вам ня брыдка, -
Выратуйце сэрца, вызвальце душу.
Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
Кроў балюча крапала на маю душу
З голкі дыямэнтавай аж у тры караты -
Вось якое дзіва...