Амаль што кожны дзень гляджу ў сваё вакно,
Знаёмы краявід вітаю я праз шкло.
Знаёмы краявід, няма на што глядзець,
Завулак, дрэва, мур і вуліца .........
Але раз-пораз там, па-за халодным шклом
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон,
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон.
А неўзабаве ўсё сышло на дол, як дым
І толькі шэры брук ляжыць на месцы тым.
Аднойчы смоўж прапоўз, на шкле пакінуў сьлед,
Аднойчы вецер дзьмуў, кавалкі нёс газэт.
Але раз-пораз там, па-за халодным шклом
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон,
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон.