Нашыя танцы не болей чым
Рэзкі свавольны рух,
Крохкі, амаль непрыкметны жэст
Тонкіх нэрвовых рук.
Скончыцца дзень і а шостай гадзіне
Ты заўважаеш сама,
Як чалавечы натоўп заглынае цябе,
Нібы пляшку віна.
Квадратных кварталаў імгла
Атручана ветрам наскрозь.
Лунае над горадам зла
Жахлівая прыгажосьць.
Нашыя танцы не болей чым
Мова нямых людзей.
У горадзе гэтым пад ляскат машын
Так размаўляць лацвей.
Скончыцца дзень і а шостай гадзіне
Горад запоўніць натоўп
Пілаў, сякераў, цьвікоў, малаткоў,
Шрубаў, гвінтоў і нітоў.
Квадратных кварталаў імгла
Атручана ветрам наскрозь.
Лунае над горадам зла
Жахлівая прыгажосьць.
Я іх бачыў, калі яны
Ішлі праз шэры паўзмрок.
Я іх бачыў, калі яны
Ішлі праз шэры паўзмрок.
Я іх бачыў, я...
Я іх бачыў, я...
Я, я, я, я, я.