Электрычныя песьні трансфарматарных будак
Сьпявае штовечар п'яны электрык.
Электарат галасуе, электарат абірае,
Электарат галасуе, электарат абірае.
Дотык да дроту - гэта так проста,
Дотык да дроту - раптоўная сьмерць.
Юрыдычныя тэксты забароненых кніжак
Чытае штоночы новы рамантык.
Электарат галасуе, электарат абірае,
Электарат галасуе, электарат абірае.
Кубак атруты - гэта прыгожа,
Кубак атруты - салодкая сьмерць.
Нефармальныя формы трамвайнае мовы
Стварае шторанак гідрамеханік.
Электарат галасуе, электарат абірае,
Электарат галасуе, электарат абірае.
Ключ на семнаццаць - гэта надзейна,
Ключ на семнаццаць - брутальная сьмерць.
Невядомыя знакі на сьценах будынкаў
Малюе штодзённа сын інсургенты.
Электарат галасуе, электарат абірае,
Электарат галасуе, электарат абірае.
Веру ў ахвяры верную веру,
Веру ў ахвяры ахвярную сьмерць.