Надта хочацца ў вырай,
Мая Белая Лебедзь.
А цi хочаце вы ў рай?
Мне хацелась бы ведаць,
Мне хацелась бы ведаць.
Мне хацелась бы верыць,
Што вы хочаце ў вырай,
Мая сумная Лебедзь.
Шэры восеньскi вецер
Прынясе павуцiну.
Сумны восеньскi вечар
Прыйдзе ў Вашу хацiну.
А за вокнамi шэрань
I ня ўбачыць край сьвету.
У нябёсах у шэрых
Я растану бяз сьледу.
Надта хочацца ў вырай,
Мая Белая Лебедзь.
Ляцiм зь мiрам, як зь лiрай,
Чарада нас прывецiць,
Чарада нас прывецiць.
I мой сум не прыкмецiць
Мая Белая Лебедзь,
Мая сумная Лебедзь,
Мая сумная Лебедзь.