Тут на памежжы
Каменныя вежы
Жалезныя дзьверы
Замкі і засовы
Таемныя пасткі
Падземныя сховы
Маўклівыя маскі
На тварах аховы
Ім сэрцы і душы
Аплецены дротам
І токам атручана кроў
А ў кантрабандыста
Блакітныя вочы
Ён працуе штоночы
Робіць цёмную справу
Парушаючы Права
І Закон крымінальны
Праз граніцу цягае
Кантрабандны тавар
А ў кантрабандыста
Сталёвыя нэрвы
Ён гуляе ў цемры
Ў небясьпечныя гульні
І драпежная куля
Нецярпліва чакае
Каб нарэшце спаткацца
Каб напіцца крыві
Ды ў кантрабандыста
Ёсьць ад кулі замова
Не баіцца ён змовы
І таемнае пасткі
Не баіцца судзьдзі ён
Не баіцца ён кратаў
Ён з-за кратаў дахаты
Усё адно ўцячэ
Бо ў кантрабандыста
Ёсьць на сэрцы наколка
Там ключы ды іголка
І кажанавы крылы
Ён турэмныя краты
Тым ключом адмыкае
І ў цемры зьнікае
Не сказаўшы гудбай