Белым сьнегам замятае
Вецер чорныя палі,
Нібы вопратку ўзьдзявае
Шыр прасторная зямлі.
Мяккі сьнег лятае пухам,
I канца яму няма,
I нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.
Зачыняйце шчыльна хату,
Каб ня дзьмулі халады,
На вакно пляціце мату,
Каб ня клаў мароз сьляды.
Даставайце з вышак сані –
Гайда сьцежкі праціраць
I па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!
Ды кладзіце рукавіцы –
Дзе з марозам жартаваць!
Рады белай мы зіміцы,
Рады зь ёю ваяваць.
Гэй вы, коні, гэй, малыя!
Што заснулі? Весялей!
Гэй, у скочку, залатыя!
Варушыцеся жывей!
Людзі спят! Людзі спят!
Людзі спят, потіше можно?
Можно потіше?
Здесь людзі спят!