Здымай сядло, гасi святло -
Па плечы снегу намяло.
Цi то не снег,
Цi проста час
Змяняе свет,
Змяняе нас.
Растуць дамы
Пасля дажджу -
Будуем мы сваю мяжу,
Будуем мы магутны мур,
Каб там схаваць сваю мяжу.
Прыпеý:
Лёгкiя-лёгкiя - нашы далёкiя.
Цяжкiя-цяжкiя - блiзкiя нашыя.
Светлыя-светлыя - нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя - нашы штодзённыя.
У светлым сне,
Цi ý цёмных днях
Сказалi мне, што ты мая.
Нiхто нiчый - усе свае
I кожны дбае пра сябе;
I кожны сам сабе бальзам
На раны л`е начной парой,
I мы глядзiм бязглузды фiльм,
Дзе кожны сам сабе герой.
Прыпеý
Было i ёсць, i наша злосць,
Нiбыта ý глытках нашых косць.
Над намi страх, нiбыта сцяг,
I мы жывем, нiбы ý гасцях.
Збiрай сяброý, запальвай газ -
Усё стагоддзе дэкаданс.
Здымай сядло, гасi святло -
Па плечы снегу намяло.
Прыпеý
Здымай сядло, гасi святло
Па плечы снегу намяло...