НЕЧЕТНЫЙ РЯД - Пустазелле
Што ні дзень - адна бяда. Каму трон, каму труна.
Птушкі ў вырай, разам з імі палячу, напэўна, я.
Але што мяне трымае? Каб пайсці патрэбен крок.
Нешта б'ецца цераз глебу каля ног.
___________________________________________
Прыпеў:
Сярод балотаў пустазелле , але цягнецца у свет.
І святла яму хапае, але ўсе ж чагосьці мала.
Свеціць сонца асабліва, ды іначай вецер дзьме,
Але толькі невядома дзе.
___________________________________________
Хапае ўсюды - ад захаду да ўсходу.
У пэўны час - няма куды зірнуць.
Рэч вядомая: змяняе небяспека ў лепшы бок
Ды гартуе. Патрэбен толькі крок.