Пажар у грудзях, у галаве кавардак,
Й апошні аўтобус ад'ехаў у парк.
За ўласным жыццём стаяць у чарзе -
Сесьці за стол
З тузом у рукаве.
Складаюць аматары адзін за адным
Казкі для дарослых аб тым,
Як лёгка узьляцець і балюча разьбіцца,
Верыцца цяжка, боязна рашыцца.
Сьвятыя імёны - жывыя мішэні -
Гэта ідзе паляваньне на нас.
Аскепкі нябёсаў зьбяры ў кішэні,
Яны як маўклівых размоў рэзананс.
Падалей ад гэтай небясьпечнай мяжы,
Ня злоўлен ня злодзей і далей бяжы.
А хто быў тут раней, той болей не рызыкне
Сесьці за стол без туза ў рукаве.
Сьвятыя імёны - жывыя мішэні -
Гэта ідзе паляваньне на нас.
Аскепкі нябёсаў зьбяры ў кішэні,
Яны як маўклівых размоў рэзананс.