Мы два пілоты стырна аднаго
Здагадайся, хто з нас першым пойдзе на дно.
Я новае мейсца на гэтай мапе,
Чарговы шкілет у тваёй шафе.
Марская ліхаманка нас спаткала,
Паламаны гадзіньнік і напою ні грама.
Аднолькавай вышыні нашыя караблі
Падаюць уверх да вады.
Я твой соль-мінор, не глушы матор.
У цэлым сьвеце мы адны.
Два білеты ў адзін канец
У небе салюты, як ніколі нам пашанцавала.
"Рукі ўгору, усім стаяць - гэта аблава!"
На жаль, не было са мной маіх акуляраў.
Аднолькавай вышыні нашыя караблі
Падаюць уверх да вады.
Я твой соль-мінор, не глушы матор.
У цэлым сьвеце мы адны.
Гэта сігналы "ад вінта!",
Ты мая ўзлетная паласа,
Мая асалода, невыносны боль, татальны кантроль...