Пераблыталі кім былі, і з маленства навучылі
Хлусіць таленавіта, ды там утульна, дзе наліта..
Чаму не слухаюцца рукі і ўжо ногі не трымаюць,
Ад зямлі ад гэтай адрываюць...
Я не забуду ніколі твае мутныя вочы -
Вынікі нашых з табою падзей.
Я не ўбачу ніколі твае мутныя вочы,
Нават калі сонца зайдзе..
За дзвярыма зноў аб'ява.. Я шукаю свайго сябра..
Узаемнае жаданне і легальнае каханне..
Дай жа сілы зачапіцца, узляцець і не упасць,
Каб ізноў адтуль табе спяваць...
Я не забуду ніколі твае мутныя вочы -
Вынікі нашых з табою падзей.
Я не ўбачу ніколі твае мутныя вочы,
Нават калі сонца зайдзе..
Я не магу, хоць вельмі хочу....
Удзень і ўночы... мутныя вочы...