Мы гулялі ў вайну кожны дзень са сьвітанку,
Мы стралялі з драўляных гарматаў па шклянках.
Мы давалі сабе ўзнагароды і званьні,
Не было ў сьвеце тых, хто цягацца мог з намі.
Пераможцы... Пераможцы... Пераможцы...
Мы зьмянілі цукеркі на цыгарэты,
Мы забылі панамы, надзеўшы берэты.
Толькі болей сабе мы ўжо не належым,
Ад кагось ды чагосьці пачуўшы залежнасьць.
Пераможцы... Пераможцы... Пераможцы...
І паўзком па гразі кожны дзень са сьвітанку,
Нас раўняюць зь зямлёй кулямёты і танкі.
Пасьмяротна ідуць ўзнагароды і званьні,
Тут услодыч вайна нагулялася з намі.
Пераможцы... Не... Пераможцы... Мы... Пераможцы... Мы...