Упарта ўперад бег мой шлях,
Я шмат чаго зрабіць жадаў,
Адкуль зьявілася яна - мая мяжа?
І больш мне ў неба не ўзляцець
І не зрабіць чаго хацеў...
Такога лёсу для сябе я не чакаў, ай...
Мая мяжа узьнялася доўгаю сьцяною на шляху.
Які жах! Ніколі я згадзіцца з гэтым не змагу.
І для таго, жыцьцю і руху каб майму перашкаджаць,
Стаіць яна - не разбурыць, не абысьці, - мая мяжа.
Няма ні сонца, ні жыцьця, абмежаваны стаў мой шлях,
Сябры мяне ня чуюць, голас мой ахрып.
Мой шлях - зачараваны круг.
Сьмяецца лёс, спыніўся рух.
Калі б я мог мяжу як-небудзь разбурыць!
Мая мяжа узьнялася доўгаю сьцяною на шляху.
Які жах! Ніколі я згадзіцца з гэтым не змагу.
І для таго, жыцьцю і руху каб майму перашкаджаць,
Стаіць яна - не разбурыць, не абысьці, - мая мяжа.
Але, здаецца, выйсьце ёсьць,
Хоць працінае змрок наскрозь,
Здаецца, што адказ я ўсё ж такі знайшоў!
Патрэбны моцны мне рывок!
Зрабіў я крок, яшчэ раз крок
І неўзабаве апынуўся за мяжой, ай...
Мая мяжа стаяла на шляху маім, як той міраж.
Ня ведаў я, што доўгія гады я сам яе ствараў.
Як часта мы самі абмяжоўваем сябе!
Няма мяжы, якую ты ня здужыш і не разаб'еш.