Хэ!
У старым запэцканым вагоне
Поўзаюць па сьценах павукі.
Па падлозе ў прывідным сутоньні
Тоўстыя гуляюць пацукі.
Кастрычніцкі цягнік,
Цягні сябе, цягні,
Кастрычніцкі цягнік.
Хэ!
Ляскае, грыміць цягнік іржавы,
Па цямрэчы восеньскай бяжыць.
Па гнілых паліцах скачуць жабы,
А па столі поўзаюць смаўжы.
Кастрычніцкі цягнік,
Цягні сябе, цягні,
Кастрычніцкі цягнік.
Восень над вагонамі віруе,
Б'е у шыбу зморшчаным лістом.
Машыніст упэўнена кіруе,
Графік не парушыць нізашто.
Кастрычніцкі цягнік,
Цягні сябе, цягні,
Кастрычніцкі цягнік.
Гэй!