Думкі закавалі ў асфальт
Надзейна.
Думкі закавалі ў асфальт.
Слухайце кантаты сірэн,
Балдзейце.
Слухайце кантаты сірэн.
Горад! Горад! Горад!
Горад! Горад! Горад!
Гвалт люмінесцэнтных залеў
Так звыклы.
Гвалт люмінесцэнтных залеў.
Зьдзеклівыя твары вітрын
Як выклік.
Зьдзеклівыя твары вітрын.
Горад! Горад! Горад!
Горад! Горад! Горад!
Чэргі за чырвоным віном.
Хто крайні?
Чэргі за чырвоным віном.
Вас задавальняе жыцьцё -
Бог з вамі.
"У сувязі з правядзеньнем сьвята гораду рух транспарту па Ленінскім прашпэкце забаронены".
У!