Нетрывалыя лёзунгі трывалых сістэм
І атрутныя фарбы сацыяльных праблем
Рэжуць вушы, рэжуць вочы.
Як ахвотна крычаць, хоць і лепей маўчаць
І ніхто, безумоўна, не будзе пытаць,
Што ты мусіш, што ты хочаш.
Прыпеў:
Дваццаць восьмая зорка ўпала з нябёсаў.
Восень, восень, панове, халодная восень.
Чорна-белыя вочы, каляровыя сны.
Неспакойныя ночы, набліжэнне вайны
Адчувае кожны трэці.
Кожны трэці стаіць у чарзе па віно,
Каб была спакайнейшай наступная ноч,
Каб суцішыць грукат сэрца.
Прыпеў.
Не хадзі ў гэты горад, вандроўны манах!
Не тлумач, што ёсць праўда і што ёсць мана -
Тут не любяць гэтых справаў.
Не пачуюць у горадзе слова тваё,
Закрычыць табе ўслед звар'яцелы маёр:
"Ўспышка злева! Ўспышка справа!"
Прыпеў.
Іранічныя словы, абыякавы смех.
Недалёка ляжыць пазалеташні снег -
Падарунак вашым дзецям.
Цёмны горад ня зможа мне дапамагчы,
Але ўсё-ж такі ў гэтай бясконцай начы
Нешта свеціць, нешта свеціць:
Прыпеў.