У сьвятле халодным зіхаціць рака,
Я ў жыцьці даволі бедаў напаткаў.
Подых злога лёсу твар мой апаліў,
Ды не страціў моц я, мэту не згубіў.
Белы сьцяг не ўратуе,
Белы сьцяг - сімвал ганьбы ,
Белы сьцяг не падыму я,
Белы сьцяг сродак слабых.
Бачыў сьмех і слёзы, цемру і сьвятло.
І змагаўся зь лёсам, колькі сіл было.
Падаў у сутоньні мокры шэры сьнег.
Не зважаў на стому я і на крыўдны сьмех.
Белы сьцяг не ўратуе,
Белы сьцяг - сімвал ганьбы,
Белы сьцяг не падыму я,
Белы сьцяг - сьцяг для слабых.
Ні усьмешкі злыя, ні варожы шэпт (шэпт...)
Рух ужо ня спыняць, мой ня зьменяць сьвет.
Ведаю адно я: у гэтай барацьбе:
Пераможа той, хто верным быў сабе.
Белы сьцяг не ўратуе,
Белы сьцяг - сімвал ганьбы,
Белы сьцяг не падыму я,
Белы сьцяг - сьцяг для слабых.