У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку, у зару,
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.
І няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым.
Не чужыя варожыя сілы,
Толькі ты нас вядзеш да зары.
Не чужыя варожыя сілы,
Толькі ты нас вядзеш да зары.
Хмараў дым над галовамі тае,
Вецер дыхае мятай, быллём.
Беларусь, Беларусь, залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!
Беларусь, Беларусь, залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!