Арыгінал 2009 г.
І.
Ў гатычным замку
На зыходзе дню
Дзяўчына ў чорным
Сядзіць ля вагню.
Холад па сьпіне бяжыць,
Сум ў яе душы.
Чорны смутак там сядзіць,
Цень у цемры ляжыць.
ІІ.
Сумна ёй адной
Пражываць гады.
З сумам і тугой
Глядзіць заўсягды.
Няма сяброў, сяброўкі тэж,
Проста ціха гіне,
Толькі сум глядзіць услед,
Сонца ёй захіне.
ІІІ.
А за замкам — могілкі
Так да сябе і вабяць,
Толькі поўня ў небясох
Ёй сяброўкай стане.
У гатычным замку
На зыходзе дню
Дзяўчына ў чорным
Сядзіць каля вагню.
У гатычным замку...
На зыходзе дню...
Дзяўчына ў чорным...
Сядзіць ля вагню...
У гатычным замку...
Дзяўчына ў чорным...
(ad inf...)