Ой, пасадзiла млода, Каценька
Дзеванькi вянкi вiцi
А сама пайшла да каморанькi
З баценькай гаварыцi
А цi ты знаеш, а мой баценька
За каго мяне даеш
А цi за таго, каго я люблю
То пайду убяруся
*Припев*
Дзеванькi мае, сястрыцы мае
Цяпер мне адгадзiце
Вяночак савiце.
А цi за таго каго я люблю, то пайду убяруся
А цi за таго каго не люблю, то пайду утаплюся.
*Припев*
Ой, не тапiся маё дзiцятка, або ты душу згубiш
Ай скажы-скажы шчыра, прауданьку
Каго ты верна любiш
*Припев*