Лявон Вольскі (17.05.2012)
Саўка:
Сатруднік міліцыі міцінг сьнімаў.
Он чэсна работу сваю выпаўняў.
І ўдруг да яго падашоў паранёк
І транспарант із кармана ізьвлёк:
Рэфрэн (разам):
Мусарок.
Грышка:
МУС – гэта проста, калі вам цікава,
Значыць “Міністэрства ўнутраных справаў”.
Значыцца, тых, хто працуе у МУСе,
Гіпатэтычна, мы называць мусім
Рэфрэн.
Саўка:
Ано і панятна, дарагія рабята,
Эта, канешне, ня очэнь прыятна:
Вы выпаўняеце чотка прыказ,
А тут вдруг таблічку павесяць на вас –
Рэфрэн.
Грышка:
Міліцыянты ня любяць, чамусьці,
Хоць яны ўсе і працуюць у МУСе,
Гэтае слова – ня любяць, хоць трэсьні,
Але тое слова ня выкінеш зь песьні –
Рэфрэн.