Я заўтра паеду ў вёску,
Пакіну вам шум гарадскі.
У вёсцы ўсё лёгка і проста,
Там адпачываюць мазгі.
Ня буду глядзець у тэлевізар,
Закіну на час інтэрнэт,
Забуду пра крызіс і візы,
І пра N.R.M.'а турнэ.
Але ж там і шэршні і восы,
Жукі, камары, жамяра.
Не, я не паеду ў вёску,
Яшчэ не прысьпела пара.
А ў горадзе горача, пыльна,
Рабочыя плітку кладуць,
Ад выхлапаў аўтамабільных
Няма як насамрэч дыхнуць.
Таму я паеду на вёску,
Ўсёткі прысьпела пара.
А вы заставайцеся ў Менску,
Глядзіце вайсковы парад.
А ў вёсцы сусед скажа:
«Вольскi, налі мне, Лявоне, сто грам».
Не, я не паеду ў вёску,
Яшчэ не прысьпела пара.
Паеду альбо пачакаю,
Прысьпела пара альбо не.
Што зробіш, калі вось такая
Дурная натура ў мяне.