Сьпявайце, людзі, песьні сонца,
Бо песьні сонца - гэта моцна.
Мацнейце ў кожным кілаваце
Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце, людзі, песьні праўды,
Хоць ім ня кожны будзе рады.
Але ж вы рады ўсім давайце
Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце песьні пра каханьне,
Тады каханьне не завяне.
Сваіх каханых абвівайце
Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце, людзі, песьні злосьці,
Вы ж ненавідзіце кагосьці.
Таму давайце не хавайце
Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце, людзі, песьні здрады
Пад біт салодкае эстрады.
Атруту ў келіх налівайце
Сьпявайце! (х4)
А калі раптам не даецца,
Калі ня прагне песьні сэрца,
Тады свой голас адключыце
Маўчыце! (х9)