Дзе рака зарастае травою,
Дзе гара размаўляе з гарой,
Спачываюць старыя героі -
Не прачнецца ніводны герой!
Ён прыйшоў - і ноўкол пацяплела.
Ён узьнік - і растала імгла.
І за ім у сусьвет палаяцела
Пагалоска на крылах арла.
Роля героя - цяжкая роля,
Доля героя - быць на крыжы,
Слова, як зброя, сьветлая мроя,
Трэба ісьці да апошняй мяжы.
Ён ішоў па паселішчах цёмных,
Ён ішоў па зьдзічэлай зямлі.
І паўсюль адчыняліся вокны,
І зьнянацку сады расьцьвілі.
Роля героя - цяжкая роля,
Доля героя - быць на крыжы,
Слова, як зброя, сьветлая мроя,
Трэба ісьці да апошняй мяжы.
Не спыніць нам жыцьцёвыя хвалі,
Не зьмяніць нам адвечны статут!
Сумны лёс у герояў у фінале,
Чорных птушак чароды лятуць.
Дзе рака зарастае травою,
Дзе гара размаўляе з гарой,
Сьпяць спакойна старыя героі,
Побач зь імі сьпіць новы герой.
Роля героя - цяжкая роля,
Доля героя - быць на крыжы,
Слова, як зброя, сьветлая мроя,
Трэба ісьці да апошняй мяжы.