А калі жыць - дык у палацы,
Там дзе прыгожыя паласы,
Там дзе мармур, граніт і вазы,
І залатыя ўнітазы.
А калі красьці - дык мільёны,
І не драўляных, а зялёных.
А як кахаць - дык каралеву,
Без аніякага сумневу.
Рэфрэн:
Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла
Радзіма нарадзіла...
Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла
Чарговага дэбіла….
А калі езьдзіць - дык на “Поршы”,
І каб мадэль была апошняй.
А як насіць - дык толькі “Найк”
Ці “Адыдасы” на крайняк.
Рэфрэн.
Пакуль палаца я ня маю
І каралеву не кахаю.
Але ўсё гэта справа часу,
Пайду ў магаз вазьму півасу.
Рэфрэн.