Грышка:
Струменіць нафта, сьвішча газ,
І выбары ізноў у нас.
Саўка:
11-га акцябра
Усем на выбары пара.
Грышка:
Хацеў я ўсіх агітаваць,
Каб выбары байкатаваць.
Саўка:
А я гатовы даць прысягу:
За эта ты пайдзёш в цюрагу!
Саўка ды Грышка:
Будзе кандыдатаў,
Як заўжды, багата.
Акрамя рабятаў
Будуць і дзяўчаты.
Саўка:
Надзеюсь я, што как всягда,
Народ сваё нам скажа «да».
Грышка:
І ёсьць надзея ў мяне,
Што наш народ вам скажа: «Не!».
Саўка ды Грышка:
Будзе кандыдатаў,
Як заўжды, багата.
Акрамя рабятаў
Будуць і дзяўчаты.
Саўка:
А ўсё раўно каварны Запад
Тлятворны істачае запах.
І, есьлі б я астаўся ў Штатах,
Мяне б даўно аддалі замуж...
Грышка:
І вось да чаго гэта было, Саўка, а?
Саўка:
А я счытаю, што...
Грышка:
Мы ж дамовіліся сьпяваць пра...
Саўка:
Я счытаю што эта далжно празвуч...
Грышка:
Пра дату выбараў.
Саўка:
Я...
Грышка:
Ды што гэта такое?
Саўка:
Нет, эта далжно празвуч...
Грышка:
Ну як з табой можна мець справы?
Саўка:
Эта актуальна.
Саўка ды Грышка:
Будзе кандыдатаў,
Як заўжды, багата.
Акрамя рабятаў
Будуць..
Саўка: і дзяўчаты будуць!