Пятрусь Броўка
Пахне чабор
Хiба на вечар той можна забыцца?
Сонца за борам жар-птушкай садзiцца.
Штосьцi спявае пяшчотнае бор.
Пахне чабор. Пахне чабор...
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы –
дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор. Пахне чабор...
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца:
вось яно – блiзкае, яснае шчасце!
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор. Пахне чабор...
Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць
сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор. Пахне чабор...
Час той схаваўся за дальняй гарою.
Здасца хвiлiнай – яна прада мною.
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор. Пахне чабор...