Я на вайне, ты на вайне,
Мы на вайне... Ну як…
Ну як не разумееш ты?
Я жаўнер, ты жаўнер --
Мы ўсе жаўнеры на гэтай…
На гэтай дзіўнай вайне.
Рэфрэн:
Гэта вайна, вайна
Усіх супраць усіх
Ніхто ня хоча прайграць,
Ніхто ня можа перамагчы.
Яны не здаюцца:
“Нясіце патроны!
Мы на вайне, ну як…
Ну як не разумееш ты?
Паўзі ды страляй.
Мы пераможам”
Незразумела, каго...
Каго і навошта.
Рэфрэн.
Калі ж я загіну
Ад кулі варожай
Пастаў мне like, напішы…
Напішы мне comment.
І зноўку паўзі,
І зноўку змагайся
Незразумела, за што…
За што і навошта.
Рэфрэн:
Гэта вайна, вайна
Усіх супраць усіх
Ніхто ня хоча прайграць,
Ніхто ня можа перамагчы.
Гэта вайна, вайна
Усіх супраць усіх
Ніхто не прайграе,
І не пераможа ніхто,
І не пераможа ніхто...