Саўка:
Ой, Грыша, как у вас красіва ў Мінске!
Какой прыкрасны тут атэль «Кемпінскі»!
І Дом Чыжа — ну, проста красата!
Прэабразілісь зьдзешнія мяста.
Грышка:
Савелій, перастань зь мяне сьмяяцца!
Усё гэтае ня можа падабацца!
Хіба гасьцям з Паўночнае Карэі
Кемпінскі той ці Чыж душу сагрэе.
Саўка:
Ай, перастань разводзіць крыціканства!
А, слыш, а незалежнасьці палац-та!
А плошчадзь флага, ой, какая плошчадзь!
Пад впечатленьнем будзе дажа лошадзь.
Грышка:
Каня ўразіць плошчай — гэта штосьці!
Глядзі, ты не памры ад прыгажосьці.
Саўка:
Вот іменна, баюся, што памру я,
Бо савяршыў ашыбку ракавую,
Кагда уехаў ад такога дзіва.
В Нью-Ёрке даляко ня так красіва.
Грышка:
Я гэта сьню ці тупа проста трызьню.
Саўка:
Да што ты панімаешь в этай жызьні.
Я ўжэ бальшой знаток архіцектуры,
Эмпайр-стэйт-білдзінг відзел в натуре.
Грышка:
І сапраўды, сябрук, дарма зьяжджаў ты!
Калеку не палекуюць і Штаты.