Саўка:
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!
Гаварыць інцярэсна так будзет ім.
Вып’юць чаю зь пячэнькай ці пудзінгам.
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.
Грышка:
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным.
Ну, а Пуцін — інтрыгу закруціць ён.
У братэрскай такой атмасфэры ён
Аднавіць паспрабуе імпэрыю.
Саўка:
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!
Можэт, дажэ ані пацалуюцца,
А патом цемы ўсе ператруць яны.
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.
Грышка:
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным.
Гэта будзе цяпер ужо, ў студзені.
Пагавораць пра нафту таварышы,
Кожны дулю ў кішэні трымаючы.
Саўка:
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!
Атнашэнья нямнога запутаны...
Дак распутаюцца ўскорэ пусьць яны!
Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.
Грышка:
Вось такія банальныя рэчы...
І што ж вынікам будзе сустрэчы
Аляксандра Рыгорыча Першага
З Уладзімірам Краснае Сонейка?
Карацей, трэба ў крамы бегчы нам
І купляць «Соні» і «Панасонікі».