Пошукі сьвежага ветру
Ў горадзе з назвай Прамзона.
Ранак бяззорны,
Круцяцца, круцяцца жорны.
Новыя людзі, старыя
Прыходзяць на цёплыя мейсцы.
Усё бездакорна,
Круцяцца, круцяцца жорны.
Рэфрэн:
Круцяцца жорны,
Мір і спакой,
Трушчыцца зерне
І будзе мукой.
Зіхоткія тэлепраграмы,
Зоркі пяюць пра любошчы.
Аб’ёмныя формы,
Круцяцца, круцяцца жорны.
Хтосьці пакінуў шэраг,
Ланцуг не заўважыў страты.
Усё ілюзорна,
Круцяцца, круцяцца жорны.
Рэфрэн.
Хочацца нешта зьмяніць тут,
Выпіць якой-небудзь колы,
Зьесьці папкорну,
Круцяцца, круцяцца жорны.
Рэфрэн.