Ля рынку, на аўтобусным прыпынку,
Між бабак і аматараў віна
Стаяла, нібы з казкі Мэтэрлінка,
Да феі ўся падобная яна.
Я зразумеў: зьдзяйсьнілася нарэшце!
Вось момант, для якога варта жыць!
Між намі рэзка мільганула нешта
І пра жыцьцё мы сталі гаварыць.
Пра тое, што высокая квартплата,
Пра графік адключэньня вады.
І што сантэхнік брудны і мардаты
І вечна п'яны, хоць не малады.
Пра тое, як дажыць да капрамонту
І перажыць яго паспрабаваць.
Пра тое, што ў нас няма камфорту,
А ў Штатах ёсьць: па фільмах іх відаць.
Я запытаў: "Нам, можа, па дарозе?
Бо я іду у ЖЭС даведку браць.
І, згодна сваёй гжэчнае прыродзе,
Гатовы Вас туды суправаджаць!".
І, гэта ж толькі трэба,
Мне не шанцуе спрэс:
Яна ішла ў ЖРЭА,
А я ішоў у ЖЭС!
У сэрцы ўсё гарэла,
Хоць клічце МЧС:
Яна пайшла ў ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС!
Я ўвесь афанарэлы,
Я азьвярэлы ўвесь -
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС.
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС.
Вось ідзеце вы ў ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС!
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС!