Налева, направа
Залева, аблава
Ты думаеш, гэта цікава
Цыгарэты ды кава.
Пад кайфам, пад сцягам
Чакаем працягу
Ты белы ўвесь будзеш ад страху,
Але прымеш прысягу.
Рэфрэн:
Жыцьцёвая прастора
Чорны квадрат
Ня будзе карнавалу -
Будзе парад
Бязважкім шэрым ценем
Прыдзе назад
Твой брат.
Марудзіш, а людзі ж
Хаваюць пачуцьці.
Здаецца, што ніякіх цёплых зносінаў
Болей ня будзе.
За рогам дарога
Далёка да Бога
Так прагнецца новага
І так не хапае старога.
Рэфрэн:
Жыцьцёвая прастора
Чорны квадрат
Ня будзе карнавалу -
Будзе парад
Бязважкім шэрым ценем
Прыдзе назад
Твой брат.
Жыцьцёвая прастора
Чорны квадрат
Гаворыць так прыгожа,
Але робіць няшмат
Ты сам уласны вораг,
Сам сабе кат
Мой брат.