На аватарках (30.09.2011)
Em|C|D|G
Каханне па фотаздымку…
Em|C|D|G
Глытаць салёныя льдзінкі
F#m|D7|G|C
І спаць у іншых абдымках,-
Am|C|H7
Што засталося для нас.
Ды кожнаму свае словы,
І больш няма нашай мовы…
Не здагадаўся я: хто вы,
І не ўбачыў я вас.
Каханне на аватарках,
У знерэаленых парках.
Жыццё нічога не варта,
Калі не побач са мной
Мае жаданыя ночы.
Я і цяпер яшчэ хочу
Убачыць карыя вочы…
Нас залівае вадой…
Прыпеў:
G
Толькі мы
C
Не здолелі ў сэрцы
D
Закрыць ад сцюжы дзверцы
G
Да вясны…
C
Але мы
Am
Мінулыя назвалі
H7
Дні вечнасцю, спазналі
C
У зорах сны…
Толькі мы…
Каханне праз кіламетры
Насустрач кроплям і ветру…
Ствараць увосені лета
Вам стала не да душы.
Дарую, толькі не знаю:
Навошта сэрца палае…
Я сэнс надоўга губляю,
Але працягваю жыць…
Прыпеў(2р)
Прыпеў.