Крывавы свiтанак сустракае ваяроў
Крык працiнае нябёсы
Гарачая крой узбуджае змагароў
Сэрцы халодзiць туман бялёсы.
Забiвай бяз лiтасьцi,не бяры палону
Пакiдай груганам ахвяры,
Ненавiсных ворагаў вынiшчай да скону
Хай засцiць розум амок крывавы.
Вечная слава Белай Зямлi,
Што нарадзiла герояў,
Тых,што нiколi зламiць не змаглi,
Тых,што ня зломяць нiколi!
Нашыя продкi ў забытых магiлах
Аддаўшы жыццё за Радзiму ляглi,
Каб мы з табою ва ўласнай краiне,
ў бела-чырвонай краiне жылi.
Рэха вайны над нашай зямлёю,
Стогны i крыкi паўсюдна чуваць,
Зваюем свабоду ўласнай крывёю,
Нас не скарыць,не сагнуць,не зламаць!