Неспакойны век наш стаў
Мала часу, многа спраў
Усюду гоман, шум машын
Мы спяшаемся, бяжым
Усё бяжым
А душа iрвецца ўдаль
Дзе рака нiбы крышталь
Дзе спакой i цiшыня,
Дзе адпачываю я
Там, дзе вёсачка мая
Прыпеў:
Босымi нагамi па расе
Па сцюдзёнай расе прабягуся
Ранiшнiя сонца прамянi
Толькi-толькi ўзыйшлi
Босымi нагамi па расе
Я сцюдзёнай расы не баюся
Чэрпаю я сiлы, велiчныя сiлы
З Мацi-зямлi
А ў хаце чую я
Цiхi ў печы трэск агня
I мурлыканне ката,
Спевы птушак ля вакна,
Ля вакна
Да спадобы мне усё
Пах духмяных пiрагоў
Абрусы i рушнiкi
I ў полi васiлькi
Вузка сцежка да ракi
Прыпеў.
Ой да на траве раса
Там гуляе-гуляе любая краса
Ой да, ой да,
Ой да, ой да
Босымi нагамi...
Босымi нагамi па расе
Я сцюдзёнай расы не баюся
Чэрпаю я сiлы, велiчныя сiлы
З Мацi-зямлi, зямлi.