Сёньня тут траве расьцi,
Сёньня тут яна шумiць.
Сьпелы яблык не знайсьцi,
Калi раптам упусьцiць!
Нам пяюць вятры
Ды траскоча лубiн,
Як тут жылi мае сябры -
Дуда, лютня ды бубен.
Сустракала нас сьвятло
Там за вёскай, ля царквы.
А ў нас вогнiшча было
Ды кiлiм густой травы.
Толькi брэх сабак
Быў чуваць за мiлю!
А мы былi ўсе адзетыя так -
У вёсцы нас на парог не пусьцiлi!
Але ж вечар быў якi!
Як скакала пад дуду
Вёска ўся! У бубен бiў
Дзяк у шапцы набакiр.
Пахлi верасам
Рукi маёй мiлай.
Тае начы толькi ветрык спаў,
А птушкi нам пляскалi ў крылы.
Ранiцою вецер нёс
Попел вогнiшча таго.
У дарогу клiкаў лёс,
I нам не змагчы яго.
Брэх чуваць сабак,
Днi зьмяняюць ночы,
Бубен, лютня i дуда
Пыльнай дарогай крочаць.