Чорны Барон, прытулiўшы гiтару,
выцiснуў ноткi знаёмага блюзу,
быццам пад водблiскi промняў пажару
шпарка раскрылiся шчыльныя шлюзы.
Сцэна плыве праз затоку марэля
ўжо ўтым фрэгатам у горад эмоцый.
Дзеўкi насупраць пачырванелi,
збоку пачулася: «Genius loci!»
Чорны Барон закрануў тваё сэрца,
кiнуў у бездань ультрамарыну,
каб у экстазе крыху пагрэцца,
зьлётаць у вырай хоць на хвiлiну.
Толькi пяшчота твайго захапленьня
зьнiкла таемна са зьмесьцiвам шклянкi.
Чорны Барон — не пакутлiвы генiй,
а валацуга ад п’янкi да п’янкi
(Юры Гумянюк)