Текст:
Стаю пад выраем гадоў,
Гукаю з выраю сяброў.
І ў шлях далёкі плывуць аблокі,
Не пакідаючы слядоў.
Куды б дарогі не вялі –
Са мной сябры мае былі.
У час гаркоты, у дні самоты
Вы – ратаваннем на зямлі.
У час гаркоты, у дні самоты
Вы – ратаваннем на зямлі.
Припев:
Збірайцеся, сябры,
Ставайце да зары,
Хай зь песьнямі сяброў
Да нас прыходзяць зноў
Надзея, вера і любоў.
Сябры на ўсе мае гады
Свае пакінулі сляды.
І над лясамі іх галасамі
Сьпявае вецер малады.
І над лясамі іх галасамі
Сьпявае вецер малады.
Припев.