Адшукаю любві нашай сад,
І паклічу цябе - адгукніся,
Толькі ціха спяваў лістапад,
А на вуснах імя: Маргарыта…
Не стамілася сэрца чакаць,
Бо каханне тваё як замова,
І малітваю словы гучаць:
Дзе цябе адшукаць, Маргарыта?
Прыпеў:
Ты, толькі ты мне зоркай была,
Кветкай шчасця цвіла, Маргарыта...
Ты, толькі ты той далёкай вясны
Мае дзіўныя сны, Маргырыта.
Зноў спявае любвi нашай сад,
Лiсця жоўтаго сумную песню…
Быццам просiць вярнуцца назад,
Толькi дзе ж ты цяпер, Маргарыта?
Прыпеў.