Той чарнобыльскай ноччу, як у жудасным сне
На памiны прарочы скалынула мяне.
Блiскавiцай урану можна свет спапялiць
I пакельнаю ранай мне Чарнобыль балiць.
Больш не радуюць кветкi i не клiчуць грыбы,
Не магу я быць гэткiм, як да гэтага быу.
Роздум змрочным тыранам будзе роспач цвялiць
Не загойнаю ранай мне Чарнобыль балiць.
Што пакiну я унуку, што я сыну скажу
На людзей i навуку я iначай гляджу.
I вiной дараванай гора не адбялiць
Не вылечнаю ранай мне Чарнобыль балiць.
Больш не радуюць кветкi i не клiчуць грыбы,
Не магу я быць гэткiм, як да гэтага быу.
Роздум змрочным тыранам будзе роспач цвялiць
Не загойнаю ранай мне Чарнобыль балiць.