Яшчэ жыве бацькоускi зруб,
Смалой сасновай пахнуць стены,
Спяваюць пеунi у пару,
Гукаюць ранiцу нязменна.
Яшчэ матуля у вакне
Чакае сынаву усмешку,
Яшчэ ад бэрау i ранет
I зоркi пахнуць, i узмежкi.
Прыпеу:
Жыве агонь бацькоускага жытла
I хаты уздыхаюць камiнамi,
Як з хлопцамi дзяучаты ля сяла
Бярозкi абдымаюцца з дубамi.
Як з хлопцамi дзяучаты ля сяла
Бярозкi абдымаюцца з дубамi
Яшчэ вада у студнi ёсць,
Яшчэ сябруе комiн з дымам,
Я тут, прызнаюся, не госць –
Я вечны парастак Радзiмы.
Яшчэ жыве бацькоускi зруб,
Смалой сасновай пахнуць стены,
Спяваюць пеунi у пару,
Гукаюць ранiцу нязменна.
Прыпеу: