Тут чутнае цурчэнне рэчак,
Ды абапол іх шум лясоў
Але калі прыходзіць вечар
Мы іншых чуем хвалі галасоў
Марскія хвалі набягаюць мерна
Дзе вусці нашых сініх вод
Мацуй сваёй радзіме вернасць
Ды нашага сяброўства радавод
Няхай праз нас з табой злучэнне стане
Бо самі – плён злучэння двух
Так супакоім продкаў здані
Так умацуем векавечны дух
Ды аджа ж быў калісь жаданы Вырай
Дзе ззяла неба і расла трава
Не можемо без тебе, Украіно!
ir be taves negalim, Lietuva*
*і без цябе не можам, Літва (літ.)