Пакуль, пакуль
Гэты боль невядома адкуль
Пакуль, пакуль
Так было заўжды і паўсюль
Расстаемся, гаворачы
Словы бяз горычы
На-на-на-на-на…
Вось і ўсё, маё золатка
Нам з табой было соладка
Як гарэла да золку нам
Белай ночы сьвятло
Не вярнуць, што ня вернецца
Ты ня Бог, я ня верніца
І цяпер цяжка верыцца
Што каханьне было
Пакуль, пакуль
Зразумей і рэчы спакуй
Пакуль, пакуль
Не пішы лістоў мне адтуль
Ўсё, што трэба, пачула я
Справы мінулыя
На-на-на-на-на…
Пакуль, пакуль
На маім тэрмомэтры нуль
Быў час, калі
Мы з табой у нябёсах жылі
Будуць новыя радасьці
Дзякуй. Пара ісьці
На-на-на-на-на…
Вось і ўсё… было соладка
Нам з табой… Пакуль… Пакуль…