Пад сьнегам зьзяе і іскрыцца
Калісьці шэрая сталіца.
І мы з табою разам сьмяяцца будзем і дзівіцца.
Мы зойдзем у карчму пагрэцца
І нам камін зацепліць сэрцы.
Глінтвейн з чырвоным перцам,
І позірк твой майго кранецца.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег,
А мы ізноў (ізноў…) з табою разам.
Плыве размова нетаропка,
Шматкроп’яў шмат і мала кропак.
Згасае сонца промень
І дзень сканчаецца кароткі.
Ён быў кароткі і чароўны,
Глінтвейну водар вечаровы.
У вокнах цень ліловы
І гукі ціхае размовы.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй табе…
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Дзякуй табе…
Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег,
А мы ізноў з табою разам.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй табе…
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Дзякуй табе…
Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег,
А мы ізноў (ізноў…) з табою разам.
А мы ізноў… з табою… разам…