За шклом вакна мярзотны снег
ідзе каторы ўжо дзень
А сэрца просіцца цяпла
чакае сонечны прамень
А каляндар упарта кажа
што зіме ўжо канец
А за вакном за-завіруха
вымушае вар`яцець
Сонца,ты дзе?
Дзе твая сяброўка вясна?
Трэба ўжо людзей
абудзіць ад доўгага сна
Каб зноўку беглі па асфальце ручаі
каб птушкі пакінулі свае месцы ў выраі
каб сэрцы зноўку спявалі
і ўсе навокал кахалі
За шклом вакна мярзотны снег
хавае пад сабой зямлю
А я чакаю сонца свет
другую ноч ужо не сплю
Гляджу у белыя я далі
адказ шукаю ў не-е-бе
"Дзе ж ты вясна заблукала
як жа кепска без цябе!"
Сонца,ты дзе?
Дзе твая сяброўка вясна?
Трэба ўжо людзей
абудзіць ад доўгага сна
Каб зноўку беглі па асфальце ручаі
каб птушкі пакінулі свае месцы ў выраі
каб сэрцы зноўку спявалі
і ўсе навокал кахалі